Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная наша беларуская мова. На ёй  размаўлялі нашы дзяды і прадзеды. Пра  родную мову  ўзнёсла  пісалі і пішуць нашы паэты.

 

Каб выклікаць цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы, раскрыць індывідуальныя і творчыя здольнасці, пазнавальныя інтарэсы, стварыць умовы для інтэлектуальнага і эмацыянальнага самавыражэння асобы школьніка, ва ўсіх установах адукацыі Беларусі мінулы тыдзень стаў тыднем роднай мовы.

Так, у дзяржаўнай установе адукацыі «Старасвержанская сярэдняя школа» з 19 па 23 верасня 2022 года прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”.

У пачатку тыдня арганізавана тэматычная кніжная выстава па пытаннях  сучаснай беларускай літаратурнай мовы  “Сэрцам роднага слова краніся”.

З 19 па 23 верасня ў школе дзейнічала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Гучала толькі беларуская мова і  вучні  перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую.

Навучэнцы ўсіх класаў стваралі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”.

Вучні 3-6 класаў прынялі ўдзел у марафоне “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень)

Незвычайным заданнем было стварэнне воблака слоў

 “Беларуская мова – гэта…” для вучняў 3-8 класаў.

Майстар-клас  “Беларуская кухня” прадэманстравалі старэйшыя класы сумесна з поварам .

На працягу тыдня былі арганізаваны  віртуальныя экскурсіі па знакамітых  мясцінах Беларусі.

Конкурс пісьмовых творчых работ “За што я люблю родную зямлю”  прадстаўлялі вучні 9-11 класаў.

10 цікавых фактаў пра  беларускую мову знайшлі 7- класнікі.

На працягу ўсяго тыдня былі арганізаваны для вучняў віктарыны, конкурсы, акцыі,займальныя гульні .

Мы перакананыя, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што неабходна прывіваюць любоў да роднай мовы.  І хочацца верыць, што вучні, якія выконвалі ўсе заданні, душой дакрануліся да твораў беларускіх пісьменнікаў, адчулі мілагучнасць, прыгажосць, багацце беларускай мовы! Яны будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў стагоддзях, перадавалася з пакалення ў пакаленне, бо пакуль жыве мова, будзе існаваць беларускі народ, які заўсёды імкнецца да міру,  незалежнасці і сяброўства!