Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
Старосверженская средняя школа
Музейны пакой «Спадчына» быў створаны ў 2005 г. Памяшканне складаецца з двух класных пакояў плошчай 80 м2. Экспазіцыя падзяляецца на раздзелы: «Гісторыя адукацыі ў в. Стары Свержань», «Гонар школы», «Школа сёння», «Зямля бацькоў – зямля святая». Калекцыя музейнага пакоя ўключае ў сябе экспанаты асноўнага і дапаможнага фондаў. Асноўны налічвае 60 экспанатаў, дапаможны – 25 экспанатаў. Найбольш каштоўнымі з’яўляюцца калекцыя грамат і пахвальных лістоў 1960-1970-х гг., а таксама фотаздымкі 1930-х гг.
свернуть